Міжнародны дзень роднай мовы ва ўстанове адукацыі
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З ініцыятывай увесці такі дзень выступіў Бангладэш. 21 лютага 1957 года, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, там загінулі пяць студэнтаў.
У нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля захавання іх, тых, што знікаюць, ЮНЭСКА і абвясціла дзень роднай мовы - каб хоць аднойчы на год на іх загаварылі, пра іх успомнілі.
Але, здаецца, гэта нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова.
Няхай нават сёння яна - моцная, распаўсюджаная, абароненая заканадаўствам, але няма гарантыі, што ўжо заўтра яна не трапіць у спіс тых трох тысяч, гатовых загінуць.
21 лютага - яшчэ адна нагода задумацца аб лёсе роднай мовы і беларусам.
Нашы продкі пакінулі нам найбагацейшую духоўную спадчыну. Родную мову неабходна любіць і шанаваць. З яе дапамогай мы, беларусы, можам далучыцца да нашай духоўнай спадчыны, пазнаць гісторыю, падзяліцца сваімі думкамі і перажываннямі.
З легендаў і казак былых пакаленняў, З калосся цяжкога жытоў і пшаніц, З сузор’яў і сонечных цёплых праменняў, З грымучага ззяння бурлівых крыніц, З птушынага шчэбету, шуму дубровы, І з гора, і з радасці, і з усяго Таго, што лягло назаўсёды ў аснову Святыні народа, бяссмерця яго, - Ты выткана, дзіўная родная мова… (М. Танк) |
Вось такія прыгожыя радкі нашай мове прысвяціў Максім Танк.
Роднае слова – першая крыніца, праз якую мы пазнаём свет.
Кожны народ шануе сваю мову, лічыць яе неацэнным духоўным скарбам. Беларусы ж сваю мову называюць “Матчынай”. Вельмі прыгожыя і натхнённыя словы прысвячаюць ёй пісьменнікі. У сваіх творах яны выказваюць любоў і пашану да роднага слова, пяшчоту і захапленне ім.
Размаўляйце на сваёй мове, выказвайце свае думкі, атрымлівайце асалоду ад хараства і выразнасці беларускага слова!
У нашай школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы: “Размаўляй са мной па-беларуску!”, “Беларуская мова – любімая мова”, выстаўка малюнкаў “Падарожжа па беларускіх казках”, конкурс малюнкаў “Мілыя вобразы роднага краю”, квэст “Беларуская скарбонка”, гульня “Адгадай загадку ” Музей у чамадане “Наперад у мінулае”, таксама выстава, прысвечаная таму дарагому, што нам засталося ад нашых продкаў.
Ад прадзедаў спакон вякоў Мне засталася СПАДЧЫНА; Паміж сваіх і чужакоў Яна мне ласкай матчынай. Янка Купала |