Дзень роднай мовы
Што ў цябе ёсць, акрамя мовы,
з якой складаюцца твае думкі і словы?
В.Марціновіч
Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.
Традыцыйна Свята роднай мовы адзначаецца і ў нашай установе адукацыі. Навучэнцы 5-7 класаў прынялі ўдзел у чытацкім конкурсе “Родная мова, цудоўная мова! Ты нашх думак уток і аснова
З вуснаў вучняў гучалі пранікнёныя, шчырыя словы нашых майстроў пра родную мову, якія пакінулі ў іх сэрцах не толькі добрыя ўспаміны, але і прыемныя ўражанні.